У Гародні 7 лістапада адбыўся мітынг у гонар 105-ых угодкаў крывавай расейскай рэвалюцыі 1917 году. На гэты раз відавочна, што масавага загону людзей уладай на “празьнік” не было. Таму на мерапрыемства сабралася толькі 40 чалавек з 350-тысячнага гораду. Пераважна гэта былі камуністычныя пенсіянеры з ліку былой савецкай наменклатуры і сённяшнія чыноўнікі з выканкамаў. Так што гэты дзень выразна паказаў сапраўдную папулярнасць камуністычнай ідэалогіі, якую так старанна культывуе сённяшняя дзяржава.