Журналісту працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай яшчэ на два месяцы — да 1 студзеня 2023 года.

Як стала вядома, Паўлу абмежавалі пасылкі і бандэролі, іх вага ўлічваецца ў агульнай вазе штомесяцавых перадач — 30 кілаграмаў, хоць вядома, што астатніх вязняў СІЗА турмы ў Гародні такія абмежаванні не тычацца. Таксама журналісту блакуюць ліставанне: яму перадаюць лісты толькі ад сям’і, і яго лісты таксама даходзяць толькі родным. Кнігі яму таксама не перадаюць.

Павел Мажэйка быў затрыманы і арыштаваны 30 жніўня ў Гародні. Цяпер ён знаходзіцца за кратамі ў СІЗА гарадзенскай турмы. За што — дакладна невядома, адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.