У Гародні ліквідуюць “Цэнтр інавацый “Выклік”

Пасяджэнне пра ліквідацыю культурна-турыстычнага грамадскага аб’яднання пройдзе 21 лістапада ў Гарадзенскім абласным судзе. Пазоўнік – Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гарадзенскага абласнога выканкама.

“Цэнтр інавацый “Выклік” з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая прасоўвае праекты ў галіне турызму і адукацыі, садзейнічае развіццю культурна-турыстычнага патэнцыялу Гародні і Гарадзенскай вобласці.