У судзе Лідскага раёна яшчэ 3 кастрычніка засудзілі мужчыну па арт. 24.23 КаАП “несанкцыянаванае пікетаванне“. Паводле пратаколу, мужчына «ўзяў удзел у пікетаванні шляхам выпуску на лінію аўтамабіля з фургонам-рэфрыжэратарам KOGEL з бел-чырвона-белым сцягам».

Суд прызнаў мужчыну вінаватым і пакараў яго штрафам на 1 600 рублёў (50 базавых велічыняў). Арышт фургона-рэфрыжэратара суддзя пастанавіў адмяніць.