З 27-га кастрычніка мяжу Беларусі забаронена перасякаць на электрасамакатах, гіраскутэрах і сегвеях, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Згодна з прынятым у красавіку ўказам «Аб удасканаленні арганізацыі дарожнага руху», электрасамакаты, гіраскутары і сегвеі не з’яўляюцца транспартнымі сродкамі. Такім чынам, іх уладальнікі прыраўноўваюцца да пешаходаў і не могуць выкарыстоўваць іх для перасячэння мяжы ў краіны ЕЗ у беларускіх пунктах пропуску.