МУС унесла ў нацысцкі спіс вокліч «Жыве Беларусь!», які «суправаджаецца ўзняццем правай рукі з выпрастанай далонню»

Міністэрства ўнутраных спраў пастановай вызначыла пералік нацысцкай сімволікі і нацысцкіх арганізацый для закона «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму».

Ён складаецца з 52 пунктаў — сярод іх вокліч, які «суправаджаўся ўзняццем правай рукі з выпрастанай далонню «Жыве Беларусь» і адказ «Жыве».

Прарасейскія ўлады РБ працягваюць наступ на ўсё беларускае і нацыянальнае.