
Фота “Беларускі Незалежны прафсаюз”
У Гарадзенскім абласным судзе 9 лістапада працягнулі разгляд крымінальнай справы супраць старшыні першаснай арганізацыі Беларускага Незалежанага прафсаюза працаўнікоў ААТ “Гродна Азот” Андрэя Ханевіча. Гэта ўжо трэцяе пасяджэнне. Абвінавачанне запрасіла 5 гадоў калоніі.
Разгляд справы пачаўся 31 кастрычніка. Андрэя Ханевіча абвінавачваюць паводле арт. 369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і арт. 361-4 (Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.
Як паведамляе Беларускі Незалежны прафсаюз, мужчыну ставяць у віну размову з журналістам “Белсат”, падчас якой Андрэй “перадаў нейкія звесткі”. Тэлефон Андрэя праслухоўвалі, размовы запісвалі супрацоўнікі спецслужбаў.
Судовае рашэнне абвесцяць 16 лістапада.
Беларускі Незалежны прафсаюз ліквідавалі ўвесну 2022 падчас таго, як Андрэй адбываў адміністрацыйны арышт. Прычынаю ліквідацыі прафсаюзу стала спроба арганізаваць страйк на прадпрыемстве нібы “выключна ў палітычных мэтах”. Пасля звальнення з прадпрыемства на Андрэя пачалі крымінальную справу.
47-гадовы Андрэй Ханевіч працаваў апаратчыкам у цэху “Карбамід – 3” на “Гродна – Азот”. Мужчына мае траіх дзяцей.