У судзе Слонімскага раёна 10 лістапада засудзілі Дзяніса Воўчака паводле часткі 1 артыкулу 368 (Абраза Лукашэнкі) і часткі 3 артыкулу 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Ярмолік.

2 жніўня ў праўладных тэлеграм-каналах з’явілася „пакаяльнае” відэа, у якім Дзяніса абвінавачвалі ва ўдзеле ў пратэстных акцыях у Менску, а таксама ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў і абразе Лукашэнкі.