
Крама „Адметнасць” запусціла акцыю #FREEIVASHYN
Цішотка з выявай Дзяніса Івашына – гэта ініцыятыва па падтрымцы родных палітвязня.
“Кошт цішоткі 60 злотых. Таксама можна набыць значак, які каштуе 5 злотых. Усе набыткі будуць ісці на падтрымку родных нашага сябра”, – расказаў у эфіры Беларускага радыё рацыя грамадскі актывіст Сяргей Верамеенка.
Цішотку можна замовіць у краме „Адметнасць” у Тelegram або на Instagram.

