У Гародні, якраз да нацыянальнага свята Польшчы (11 лістапада – Дзень незалежнасці) улады арганізавалі чарговы антыпольскі пікет. Ён прайшоў на вуліцы Будзёнага і меў абсурдальны характар. Яскравей за ўсё фальшывую сутнасць дэманстрацыі адлюстроўваюць фотаздымкі – на іх удзельнікі праўладнага пікету пераважна адварочваюцца ад фотакамеры дзяржаўных прапагандыстаў.