Будынак расейскай амбасады ў Менску

Савет Міністраў Беларусі апублікаваў пастанову №767 ад 10 лістапада, у якой зацвердзіў тэкст дыпламатычнай ноты для заключэння пагаднення з Расеяй аб адкрыцці Генеральнага консульства РФ у Гародні. 

Гэта будзе трэцяе дыпламатычнае прадстаўніцтва Расеі ў Беларусі. На дадзены момант працуе генконсульства ў Берасці і Пасольства РФ у Менску. Які будынак у Гародні аддадуць расейцам — пакуль невядома. Але зразумела, што маскоўская экспансія ў горадзе над Нёманам будзе толькі нарастаць.