У Беластоку на другія ўгодкі забойства ў Менску лукашэнкаўскімі сілавікамі Рамана Бандарэнкі прайшла акцыя памяці. На акцыю, што праходзіла на вуліцы Вольнай Беларусі прыйшло каля 50 чалавек. Былі запаленыя знічкі, узнятыя беларускія сцягі, людзі прамаўлялі словы памяці. Адмыслова быў усталяваны сімвалічны плот, ідэнтычны таму, што стаяў на Плошчы Перамен у Менску. Туды прысутныя павязвалі белыя і чырвоныя стужачкі. Былі зачытаныя прозвішчы і іншых беларусаў, забітых рэжымам у жніўні 2020-га і пазней. Акцыя памяці на супраць консульства РБ прайшла спакойна і мела вельмі годны характар.