130 гадоў таму 13 лістапада 1892 году ў вёсцы Лаша (Гарадзенскі раён) нарадзіўся Язэп Троська (сапраўднае прозьвішча Дудзюк), беларускі гісторык, краязнавец, педагог. Паходзіў у той сама вёскі, што і акадэмік Яўхім Карскі. Паводле іншых звестак нарадзіўся ў Менску.

Біяграфічныя звесткі пра Язэпа Троську вельмі сціслыя. Скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут (1915), Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1929). Ведама, што ён быў рэдактарам часопісу „Асьвета“. У ліпені 1930 году арыштаваны, засуджаны калегіяй ОГПУ да 5 гадоў пазбаўленьня волі. Этапаваны ў Валагодскую вобласьць Расеі. Месца работы ў 1950-я гады – Упраўленне сельскагаспадарчай прапаганды Міністэрства сельскай гаспадаркі Узбекскай ССР. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1946, Ташкент). Далейшы лёс невядомы, хутчэй усяго загінуў у савецкай турме ці канцлагеры.