
У судзе Лідскага раёна 14 лістапада пачаўся судовы працэс па справе Дзмітрыя Мядзвецкага
Яго вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:
частка 1 арт. 309 КК РБ – Наўмыснае псаванне транспартнага сродку ці шляхоў дарожнага злучэння;
частка 1 арт. 342 КК РБ – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў , якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
частка 1 арт. 368 КК РБ – Знявага Лукашэнкі.
Працэс вядзе суддзя Наталля Лобан.
Наталля Лобан зусім нядаўна, 26 верасня бягучага году, была прызначана суддзёй суду Лідскага раёну на 5 гадоў, да гэтага была суддзёй суду Дзятлаўскага раёну;
6 верасня 2022 году ў праўладных тэлеграм-каналах з’явілася відэа з затрыманнем Дзмітрыя Мядзвецкага, на якім яго змушаюць сказаць, што ў 2020 годзе ён быў у чаце “Лида 97%”, дзе актыўна пісаў паведамленні. Таксама пісаў пра свае дзеянні ў плане “Перамога”.
Па версіі сілавікоў Мядзвецкі заклікаў да страйкаў, пратэстаў, а таксама дыверсій на чыгунцы.