
Стала вядома, што суд Лідскага раёна 27 верасня бягучага году разгледзеў крымінальную справу палітвязня Валерыя Тумілевіча (https://prisoners.spring96.org/be/person/valeryi-tumilevicz), звінавачанага ў абразах Лукашэнкі (ч. 1 арт 368 Крымінальнага кодэкса). Карны працэс вёў суддзя Аляксандр Мішуроў.
Тумілевіча затрымалі 17 ліпеня, засудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 19.11 КаАП, але на волю ён так і не выйшаў. На Валерыя была пачата крымінальная справа за абразу Лукашэнкі — нібыта ён абразіў яго, калі знаходзіўся за мяжой. Мужчына працяглы час знаходзіўся ў Польшы, а пасля вяртання, проста на мяжы, яго затрымалі.