«Малюнкі і словы Паўла мы некалькі гадоў збіралі з лістоў, якія ён піша і дасылае Францішку», — напісала ў фэйсбуку жонка палітыка Вольга Севярынец. 

Падрабязна разгледзець старонкі календара і замовіць яго можна тут. Кошт — 8 рублёў. 

У траўні 2021 года грамадска-палітычнага дзеяча і пісьменніка Паўла Севярынца прыгаварылі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненнага рэжыму па артыкуле аб масавых беспарадках. Ён знаходзіцца ў зняволенні з 7 чэрвеня 2020 года.