
Справу гарадзенскага журналіста і аднаго з лідараў Саюзу палякаў у Беларусі Анджэя Пачобута пачнуць разглядаць у Гарадзенскім абласным судзе 28 лістапада. Весці карны працэс будзе Дзмітрый Бубенчык.
Палітвязня Анджэя Пачобута вінавацяць паводле часткі 3 артыкулу 130 КК (здзяйсненне групай асоб наўмысных дзеянняў, скіраваных на распальванне нацыянальнай, рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасці, і здзяйснення наўмысных дзеянняў па рэабілітацыі нацызму) і ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы).
Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Гародні. Увосень 2021 года Пачобут адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. 4 кастрычніка КДБ дадаў журналіста ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.
Падтрымайце Пачобута паслыкамі, тэлеграмамі і лістамі: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Андрэй Станіслававіч Пачобут