Сёння, 15 лістапада, у свеце адзначаецца Дзень зняволенага пісьменніка і звычайна абвяшчаюцца лаўрэаты прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні.  

Сёлета заснавальнікі прэміі, Радыё Свабода і Беларускі ПЭН, пераносяць цырымонію ўзнагароды на 2023 год.

Няспынныя рэпрэсіі, арышты аўтараў і выдаўцоў на працягу мінула года зрабілі амаль немагчымым публічнае з’яўленне твораў, народжаных у зняволенні. Цяпер за кратамі 11 лаўрэатаў прэміі, у тым ліку Ігар Аліневіч, Зміцер Дашкевіч, Алесь Бяляцкі, Мікола Папека ды іншыя.

Арганізатары прэміі просяць сваякоў, сяброў зняволеных збіраць і захоўваць творчасць з-за кратаў, перадаць вязням пажаданні хуткай свабоды.