У Гарадзенскім абласным судзе 16 лістапада засудзілі Андрэя Ханевіча паводле арт. 369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Віталь Кулеш.

Як паведаміў, “Беларускі Незалежны прафсаюз”, Андрэю паставілі ў віну размову з журналістам “Белсат”, у час якой мужчына “перадаў нейкія звесткі”. Тэлефон Андрэя праслухоўвалі, размовы запісвалі супрацоўнікі спецслужбаў.

Беларускі Незалежны прафсаюз ліквідавалі ўвесну 2022 падчас таго, як Андрэй адбываў адміністрацыйны арышт. Прычынаю ліквідацыі прафсаюза стала спроба арганізаваць страйк на прадпрыемстве нібы “выключна ў палітычных мэтах”. Пасля звальнення з прадпрыемства на Андрэя пачалі крымінальную справу. 

16 лістапада суддзя Гарадзенскага абласнога суда Віталь Кулеш прызнаў Андрэя Ханевіча вінаватым паводле арт. 369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса і асудзіў яго на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

47-гадовы Андрэй Ханевіч працаваў апаратчыкам у цэху “Карбамід – 3” у “Гродна – Азот”. Мужчына мае траіх дзяцей.