
Праваабаронца Андрэй Палуда трапіў у шорт-ліст The Robert Badinter Public Grand Prix
Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» стаў намінантам прэміі, названай у гонар Міністра юстыцыі Францыі, які ў 1981 годзе прапанаваў законапраект, які прывёў да адмены смяротнага пакарання.
Уручэнне прэміі адбудзецца на цырымоніі закрыцця 8-га Сусветнага Кангрэса супраць смяротнага пакарання ў Берліне ў пятніцу, 18 лістапада.
