
Трое палітвязняў цалкам адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю
Яўген Кіслейка (https://prisoners.spring96.org/be/person/jauhen-kisleika) — асуджаны на 1,5 года «хіміі» за абразлівы каментар пра міністра ўнутраных спраў Кубракова. У сярэдзіне жніўня Яўгену замянілі рэжым на зняволенне ў калоніі.
Вадзім Хіжнякоў (https://prisoners.spring96.org/be/person/vadzim-khizhnjakou) — жыхар Гародні, засуджаны на 2,5 года калоніі за тое, што падчас акцыі пратэсту кінуў у супрацоўніка АМАП неўсталяваны прадмет. На судзе ён віну не прызнаў.
Міхаіл Ефімовіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/mikhail-efimovicz) — жыхар Гародні, асуджаны на 2,5 года калоніі за тое, што падчас акцыі пратэсту кінуў у супрацоўніка АМАП неўсталяваны прадмет, які трапіў у вобласць грудзей.