
У Менскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах адбудуцца XV чытанні памяці мітрапаліта Язэпа Сямашкі. У канферэнцыі прымуць удзел вучоныя-гуманітарыі з Беларусі, Расеі, Балгарыі, Сербіі і Польшчы. Чытанні будуць прысвечаны 1030-годдзю Праваслаўя на беларускіх землях.
Біскуп Сямашка ў 1842 годзе распачаў у Жыровіцкім манастыры паленне ўніяцкіх старадрукаў. Напачатку кнігамі палілі печы, потым пачалі паліць іх у вогнішчы на пляцы. Да 1857 года па загадзе Сямяшкі было спалена некалькі тысяч беларускіх уніяцкіх старадрукаў.