У Слоніме ГУБАЗіК затрымаў вядомага грамадскага актывіста Віктара Марчыка.

На «пакаяльным відэа» мужчына «прызнаецца» ў тым, што распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы» і абяцае больш гэтага не рабіць.

Віктар — сябра Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу і актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».