У Слоніме працягваецца тэрор сілавікоў супраць грамадскіх актывістаў. Днямі стала вядома, што 10 лістапада на паўтары гады зняволення ў калоніі па крымінальнай справе за ўдзел у акцыях пратэсту быў засуджаны грамадскі актывіст Дзяніс Ваўчок.

Фігуравалі два артыкулы Крымінальнага кодэксу:

368 ч. 1
203 заўв. 1 ч. 3

Што характэрна, ужо пасля судовага паседжання супрацоўнікі ГУБАЗіКу правялі ў кватэры Ваўчка ператрус, знайшлі нейкія ўлёткі і нацыянальны сцяг. Паводле папярэдняй інфармацыі ў дачыненні Ваўчка пачата крымінальная справа яшчэ па адным артыкуле.

У 40-гадовага Дзяніса Ваўчка дома без сродкаў на існаванне засталася жонка з малым дзіцём.