Слонімскаму грамадскаму актывісту Віктару Марчыку прысудзілі 7 сутак арышту

Яго звінавацілі па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Падставай для судовага працэсу сталі рэпосты, зробленыя яшчэ ў 2020-2021-х гадах у адным з тэлеграм-чатаў.

Суддзя прызнаў Віктара Марчыка вінаватым і прызначыў 7 сутак адміністрацыйнага арышту з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.

Марчык — жыхар Слоніма, сябра Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу і актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».