“Лідская газета” як дзяржаўная дзяржаўная газета прызналася і ў адкрытую напісала (а мо і проста выдала “ваенную тайну!), што ў Беларусі, у прыватнасці лідскім ваенкаматам, праводзіцца – мабілізацыя.

Аднак літаральна праз дзень раённае выданне памяняла загаловак свайго матэрыялу – ці гэта загадалі “зверху” больш пільныя ідэолагі, ці рэдакцыя сама напалохалася сваёй просталінейнасці.