У Падляшскім аддзеле памежнай аховы 18 лістапада адбылося афіцыйнае адкрыццё першага участку электроннай агароджы на польска-беларускай мяжы.

У мерапрыемстве ўзяў удзел міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі.

Па словах міністра, да канца году стварэнне электроннай агароджы будзе завершана. Агульная працягласць загароды паміж Беларуссю і Польшчай складзе 206 км. Аналагічная агароджа будзе ўзведзена таксама на мяжы Польшчы і Калінінградскай вобласці Расейскай Федэрацыі.