У Гарадзенскім універсітэце імя Янкі Купалы затрымалі студэнта.

У адным з праўладных тэлеграм-каналаў апублікавана відэа з прымусовым “пакаяннем” студэнта. Яго імя Елісей Краўчук. Вядома, што ён працуе таксама ў ААТ “Weband”.

Хлопца змусілі сказаць, што яго затрымалі за распаўсюд нібыта экстрэмісцкіх матэрыялаў і рэгістрацыю ў “плане Перамога”. Таксама ён сказаў у гэтым відэа, што ў 2020 годзе, калі яму было 16 гадоў, удзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.