172 салдаты тэрміновай службы прынялі ваенную прысягу ў Смаргонскай памежнай групе. Падзея сабрала прадстаўнікоў памежных службаў, бацькоў і мясцовых уладных вертыкальнікаў. Мерапрыемства прайшло ў савецка-расейскім духу, не абышлося і без бацюшкі з РПЦ. Сярод іншага была прадстаўлена і новая форма памежнікаў з аляпаватымі зялёнымі зоркамі на шапцы.