
“Белсат” сцвярджае, што ў тэлеграм-канала “Чорная кніга Беларусі” ёсць база інфарматараў, якую, як мяркуюць журналісты, агент ГУБАЗіКа спампаваў. У базе, паводле “Белсата”, было каля дзесяці тысяч чалавек.
“Белсат” выказвае меркаванне, што тых, хто пісаў пад сваімі рэальнымі прозвішчамі ці са сваімі фота — верагодна, ужо затрымалі. Іх было проста ідэнтыфікаваць. Тых, хто дасылаў здымкі пратаколаў ці судовых пастаноў, таксама няцяжка вылічыць — там ёсць іх даныя. А вось ёсць яшчэ тыя, над якімі вісіць пагроза. Гэтыя людзі мелі ананімны тэлеграм і не дасылалі асабістыя звесткі ЧКБ. Усё, што ведае пра іх ГУБОП, — іх унікальны ID-нумар. Але гэта можа быць пытаннем часу, калі іх раскрыюць.
Такім чынам, да 10 тысяч чалавек знаходзяцца пад пагрозай!
Telegram-канал “Чорная кніга Беларусі” пасля выбараў-2020 збіраў каманду дзеля пошуку імёнаў і фота адказных за пераслед і рэпрэсіі ў Беларусі. У верасні 2020-га ў ЧКБ напісаў работнік службы бяспекі “Белгазпрамбанку” Артур Гайко. Ён зрабіў хуткую кар’еру, трапіў у чат з камандай і атрымаў доступ да чат-боту ініцыятывы. Пазней стала вядома, што ён – агент ГУБОПіКа.