16 лістапада Суд Жабінкаўскага раёна Берасцейскай вобласці прызнаў экстрэмісцкім тэлеграм-чат «Девятовка, Гродно». Але адметна тое, што па пазначанай спасылцы ў Рэспубліканскім Спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў адсутнічае адпаведны чат, з падобным ідэнтыфікатарам ёсць толькі тэлеграм-канал «Право на восстание», прысвечаны справе палітычных зняволеных «анарха-партызанаў».

Напэўна, гэта памылка рэдактара, які складае Рэспубліканскі Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, бо тэлеграм-чат «Девятовка, Гродна» быў прызнаны «экстрэмісцкім» 15 лістапада судом Ленінскага раёна Гародні, і знаходзіцца ў Спісе на радок вышэй.