Дырэктар “Маёнтку Падароск”, грамадскі дзеяч Юрась Меляшкевіч, сустракае свае 40-ыя юбілейныя ўгодкі за кратамі.

Пра затрыманні кіраўніцтва «Маёнтка Падароск» стала вядома 27 і 28 кастрычніка. Акрамя Меляшкевіча і Карабача, была затрыманая таксама бухгалтарка Вольга Балтрукевіч. Пасля 72 гадзін затрымання Балтрукевіч выйшла на волю і знаходзіцца дома, пад якую меру стрымання яе адпусцілі, пакуль невядома. 

У «Маёнтку Падароск» 27 кастрычніка правялі ператрус, падчас якога сілавікі забралі дакументы фірмы і кампутары.

5 лістапада стала вядома, што дырэктару ПТУП «Маёнтак Падароск» Юрыю Меляшкевічу і фінансаваму дырэктару Дзмітрыю Карабачу выставілі абвінавачанне ў нясплаце падаткаў і страхавых унёскаў з заробкаў работнікаў амаль на 400 000 рублёў.