фота мае ілюстрацыйны характар

Жанчыну ў Лідзе аштрафавалі за спальванне блакітна-жоўтых фаераў да Дня незалежнасці Украіны

Стала вядома. што ў судзе Лідскага раёна 3 лістапада адбыўся суд над мясцовай жыхаркай. Яе звінавацілі ў “несанкцыянаваным пікетаванні” паводле арт. 24.23 КаАП. Згодна з пратаколам, яна, знаходзячыся каля чыгуначнага маста праз раку Лідзейка, “правяла адзіночнае пікетаванне ў гонар Дня незалежнасці Украіны: падчас спальвання фаераў колераў сцяга дадзенай дзяржавы запісала на відэа і размясціла відэаролік на сваёй старонцы ў Instagram”.

Факт таго, што адбылося, жанчына на судзе не адмаўляла. Але адзначыла, што не ведала пра тое, што гэтыя дзеянні супрацьпраўныя.

У выніку суд пастанавіў прызнаць жанчыну вінаватай і аштрафаваць яе на 20 базавых велічыняў (640 рублёў).