
5 гадоў таму (2017 год) –У Наваполацку заўчасна памёр Алесь Пугачоў, беларускі юрыст, выкладчык, удзельнік моладзевага беларускага руху ў Гародні ў канцы 1980-ых-пачатку 1990-ых гг.
Алесь Пугачоў нарадзіўся ў Наваполацку 22 красавіка 1969 года. У канцы 1980-ых пачаў вучыцца на юрыдычным факультэце Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Быў удзельнікам нефармальнага беларускага руху, моладзевых суполак, клубу “Паходня”, студэнцкай беларускамоўнай футбольнай каманды. Жыў у пакоі нумар 100 інтэрнату па вуліцы Даватара-27, які быў цэнтрам беларускамоўнага студэнцкага жыцця.
Пасля сканчэння Гарадзенскага ўніверсітэту працаваў выкладчыкам у Наваполацкім універсітэце, абараніў кандыдацкую дысертацыю. Апошнія гады працаваў у Віцебскім універсітэце, пісаў доктарскую дысертацыю.