Судовы працэс над зняволеным журналістам Анджэем Пачобутам, які мусіў пачацца 28 лістапада, адкладваецца, паведамляе БАЖ.

У Гарадзенскім абласным судзе новую дату працэсу пакуль не назвалі. Анджэй Пачобут знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021 года. Падтрымаць яго можна лістамі альбо тэлеграмамі: Турма №1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1.