
У Гарадзенским абласным судзе працягваюць караць раней засуджаных да абмежавання волі. Па ўсёй Беларусі пракацілася такая хваля дадатковых рэпрэсій.
Так на 23 лістапада прызначаны працэсы па адміністрацыйных справах у дачыненні да Іллі Кадзетава і Дзмітрыя Бабкова. Як вынікае з раскладу суду Алена Тоўсцік-Самойла, якая раней працавала суддзёй Кастрычніцкага раёну Гародні, патраціць на “разгляд” кожнай справы толькі 20 хвілін.
Ілля Кадзетаў са Жлобіна раней быў засуджаны на 2 гады “хіміі” з накіраваннем у ПУАТ №24 у Гародні, а Дзмітрый Бабкоў быў засуджаны на паўтары гады абмежавання волі.
