
Грамадскі актывіст са Слоніма Віктар Марчык адбыў 7 сутак арышту і ў чацвер, 24 лістапада, выйшаў на волю. Каля будынку РАУС яго сустракалі сябры і блізкія людзі.
Віктара Марчыка звінавацілі па частцы 2 артыкулу 19.11 КаАП РБ (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Падставай для судовага працэсу сталі рэпосты, зробленыя яшчэ ў 2020-2021-х гадах у адным з тэлеграм-чатаў.
Суддзя прызнаў Віктара вінаватым і прысудзіў 7 сутак адміністрацыйнага арышту з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.