
Еўрапарламент прагаласаваў (https://www.defenders.by/news/tpost/sfmghulvb1-evroparlament-progolosoval-za-rezolyutsi) за рэзалюцыю аб правах чалавека ў Беларусі.
Еўрадэпутаты вітаюць прысуджэнне Нобелеўскай прэміі міру праваабаронцу Алесю Бяляцкаму (https://prisoners.spring96.org/be/person/ales-bjaljackiy) і заклікаюць вызваліць яго перад цырымоніяй уручэння прэміі, а таксама выказваюць падтрымку іншым палітзняволеным праваабаронцам «Вясны».
У рэзалюцыі канстатуецца, што парушэнні правоў чалавека і пераслед палітычных апанентаў у Беларусі працягваюцца, пералічваюцца апошнія палітычныя працэсы ў краіне, згадваецца анансаванне першага завочнага суда.
У рэзалюцыі таксама асуджаюцца спробы Лукашэнкі падарваць беларускую культуру і русіфікаваць нацыю.