З 1 снежня 2022 года ў Беларусі ўводзяць адсочванне велатавараў. Пра гэта паведаміла міністэрства па падатках і зборах.

Новы кантроль датычыць і таго, што вырабляецца ў краіне, і таго, што ўвозіцца. Таму ўсе, хто гандлюе роварамі гуртам ці ў раздроб, павінны прадаставіць у падаткавую інспекцыю звесткі пра рэшту тавараў на 1 снежня.

Зрабіць гэта трэба не пазней “начала осуществления операций, связанных с их оборотом”.