
Гарадзенскага стаматолага-артапеда асудзілі на тры гады калоніі, суд доўжыўся амаль пяць месяцаў
Праваабаронцам сталі вядомыя вынікі судовага працэсу над над стаматолагам-артапедам медыка-санітарнай часткі «Гродна Азот» Аляксандрам Дураевым, які амаль 50 разоў у сацыяльных сетках абразіў праўстаўнікоў улады і напасрэдна Лукашэнку. Апроч гэтага, некаторыя выказванні медыка палічылі паклёпам на Лукашэнку.
Працэс, які вёў суддзя Віталь Лабоцкі, пачаўся яшчэ 28 красавіка, але разгляд прыпынілі для правядзення комплексных лінгвістычных экспертызаў. Затым, абвясцілі чарговы перапынак, каб даць магчымасць абвінавачанаму сплаціць матэрыяльныя кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелым.
Цягам судовага працэсу агучваліся вынікі шматлікіх лінгвістычных экспертыз. Так, экспертыза прызнала негатыўнымі выказванні ў дачыненні да Лукашэнкі: «псіхапат», «звар’яцелы», «карнік і дыктатар», «жывёла» і дзясяткі іншых, прызнаўшы іх ненарматыўнай формай маўленчага выказвання.