
Польшча скончыла чарговы 16-кіламетровы ўчастак электроннага плоту на мяжы з Беларусьсю, паведаміла 25 лістапада памежная служба краіны.
Цяпер агульная працягласць электроннага плоту на польска-беларускай мяжы складае 37 кіламетраў.
На мяжы ўсталявалі некалькі сотняў дзённа-начных і цеплавізійных камераў і працягнулі дзясяткі кіламетраў дэтэкцыйнага кабелю, паведамляе ведамства.
Будаўніцтва плоту працягваецца.
Паводле МУС Польшчы, электронны плот павінен цалкам запрацаваць да канца 2022 году. Агулам яго працягласьць складзе 206 кіламетраў.
Тым ня менш, гэта не спыняе спробаў мігрантаў трапіць у Польшчу. Толькі за ўчора памежная служба Польшчы спыніла 70 іншаземцаў, якія спрабавалі нелегальна трапіць у краіну з тэрыторыі Беларусі.

