
Раённую паліклініку ў Зэльве будавалі каля 30 гадоў, але так і не завяршылі будаўніцтва. Нават “дэпутат” Валянцін Семяняка абяцаў дапамагчы яе дабудаваць, але гэта была “абяцанка-цацанка”.
Цяпер абласное і раённае начальствы вырашылі, што на паліклініку грошай няма, ды і навошта зэльвенцам тая паліклініка, таму на месцы доўгабуду з’явіцца электрадом. Рэканструкцыя будынку будзе каштаваць 11,5 млн. рублёў. У ім размесціцца 64 кватэры: аднапакаёвыя, двухпакаёвыя і трохпакаёвыя. 15 з іх будуць прызначаны для сацыяльнага карыстання, а астатнія – для арэнднага.
