Праваабаронца Наста Лойка не выйшла на волю пасля чарговых 15 сутак

Яна знаходзіцца на перазатрыманні ў Першамайскім РУУС. У РУУС атрымалася перадаць для яе рэчы, лекі і сродкі гігіены, паведамляе @humanconstanta.

Насту затрымалі яшчэ 28 кастрычніка. Пазней праваабаронцы двойчы прысудзілі па 15 сутак арышту за «дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КаАП).

На мінулым судзе Наста распавяла пра катаванні — супрацоўнік ГУБАЗіК ударыў яе электрашокерам, а адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў без вопраткі на 8 гадзін