
Дзяржаўная газета «СБ» са спасылкай на СК паведамляе пра тое, што крымінальная справа ў дачыненні да Алеся Бяляцкага (https://prisoners.spring96.org/be/person/ales-bjaljackiy), Валянціна Стэфановіча (https://prisoners.spring96.org/be/person/valjancin-stefanovicz) і Уладзіміра Лабковіча (https://prisoners.spring96.org/be/person/uladzimir-labkovicz) перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.
Паводле ведамства, праваабаронцы нібыта датычныя да кантрабанды 290.000$ праз мяжу Беларусі, а таксама да «аплаты штрафаў тых асоб, якія здзейснілі правапарушэнні». Алесю, Валянціну і Уладзю пагражае да 12 гадоў калоніі.
Напісаць палітвязням: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz