Куды толькі не пхнуць сваю ідэалогію прадстаўнікі дзяржаўных структур і органаў. Дайшла чарга і да чэмпіянату свету па футболе, што праходзіць у далёкім Катары. Пра тое як праходзіць чэмпіянат і іншымі “аналізамі” з “Гродзенскай праўдай” падзяліўся дзяржаўны чыноўнік Аляксандр Маркевіч, які займае пасаду намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Маркевіч расказаў пра сваё захапленне футболам і іншымі відамі спорту, не прамінуў уставіць класічную фразу, што “спорт вне политики” і канешне не прамінуў паплакаць, што зборную Расеі адхілілі ад стыкавых гульняў за права выступіць на мундыялі. Ну і дэкляраваў, што ён перажывае за зборную Сербіі. Менавіта за каманду з гэтай краіны заклікалі заўзімацца расейскія ідэолагі з усіх прапагандысцкіх рупараў і прасаў. Цікава, а каб Маркевіч прызнаўся публічна, што ён заўзее за зборную ЗША ці Англіі, ці, страшна сказаць, Польшчы, – ці застаўся б ён на сваёй пасадзе?!