Не варта вешаць нос і апускаць рукі”, — сын святара з Гародні даслаў кранальны ліст на волю.

Палітвязня Андрэя Аўсіевіча (https://prisoners.spring96.org/be/person/andrei-ausievicz) ў снежні 2021 года асудзілі (https://cutt.ly/LYmeb7i) да 3,5 гадоў калоніі за каментары ў тэлеграме. Яго абвінавацілі у абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 КК і ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці паводле ч.1 арт. 130 КК. Тэрмін хлопец адбывае ў магілёўскай калоніі № 15. Адміністрацыя ўстановы пазбавіла яго перадачы, а грашовыя пераводы забароненыя, бо Андрэя ўключылі ў “спіс тэрарыстаў” і “спіс экстрэмістаў”.

Лісты ён атрымлівае толькі ад сваякоў, але ведае, што шмат неабыякавых беларусаў працягваюць яму пісаць. Нядаўна ён даслаў натхняльны ліст з-за кратаў.

“Мы на фінішнай прамой… на чарговы з многіх!”

💌Падтрымайце палітвязня тэлеграмамі, лістамі і паштоўкамі: ПК № 15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Андрэй Іванавіч Аўсіевіч