
У Гарадзенскім абласным судзе абвешчаны прысуд 40-гадоваму Сяргею Ануфрыенку, абвінавачанаму ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт 130 КК). Крымінальную справу, разгляд якой пачаўся 21 лістапада, вёў суддзя Аляксандр Козел.
Суд прызнаў Ануфрыенку вінаватым і вынес абвінаваўчы прысуд: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.
Падтрымайце палітвязня: Турма-1, Гродна, Кірава 1, 230023, Сяргей Пятровіч Ануфрыенка