
Жыхара Скідаля Міхаіла Мякеку затрымалі пасля вяртання з Польшчы
Мужчына жыў у Польшчы паўтара гады, пасля чаго вярнуўся ў Беларусь. Па версіі сілавікоў, менавіта ў Польшчы ён зарэгістраваўся ў плане «Перамога». Таксама ён нібыта пісаў паведамленні з пагрозамі сілавікам, паведамляе @nebovkletku.