2 сьнежня

410 гадоў таму (1612) – У мяст. Папелі (Вількамірскі пав.) нарадзіўся Януш Крыштап Радзівіл, дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ. На Гарадзеншчыне валодаў Любчай.

3 сьнежня

30 гадоў таму (1992) – У Смаргонях прайшоў фэст памяці кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага.

4 сьнежня

105 гадоў таму (1917) – У мясцовасьці Солы (Смаргонскі р-н) у час першай сусьветнай вайны падпісана перамір’е. Ваенныя дзеянні спыніліся на тэрыторыі ад мястэчка Відзы да ракі Прыпяць, гэта значыць у межах сучаснай Беларусі.

5 сьнежня

Міжнародны дзень валанцёраў.

Сусьветны дзень глебы

210 гадоў таму (1812) – Імператар Напалеон у Смургоні пакінуў сваю армію і перадаў камандаваньне маршалу Мюрату.

6 сьнежня

35 гадоў таму (1987) – Памёр Нікандар Мядзейка, беларускі настаўнік, дзеяч Беларускай Народнай Самапомачы, дзеяч эміграцыі (Францыя, ЗША). Вучыўся ў Барунах, працаваў у Лідзкай акрузе. Пахаваны на беларускіх могілках у Нью-Брансьвіку (ЗША).

7 сьнежня

Міжнародны дзень грамадзянскай авіяцыі

15 гадоў таму (2007) – Памёр Валянцін Блакіт (сапр. Болтач), беларускі празаік, публіцыст, паэт. Нараджэнец в. Вострава (Шчучынскі р-н).

8 сьнежня

590 гадоў таму (1432) – Пад Ашмяной адбылася бітва паміж вялікімі князямі Сьвідрыгайлам і Жыгімонтам. Загінула больш за 10 тысяч чалавек.

85 гадоў таму (1937) – У Ленінградзе НКВД расстраляны Ігнат Дварчанін, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, літаратуразнавец, паэт, педагог. Нараджэнец в. Погіры (Дзятлаўскі р-н).

9 сьнежня

Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй

100 гадоў таму (1922) – У Гародні адчынены гісторыка-мастацкі музей – Muzeum panstwowy (пазьней дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей).

10 сьнежня

Сусьветны дзень Дэклярацыі правоў чалавека.

Сусьветны дзень футболу

170 гадоў таму (1852) – У в. Нача (Вараноўскі р-н) нарадзіўся Вандалін Шукевіч, беларускі археолаг, этнограф, калекцыянер.

15 сьнежня

25 гадоў таму (1997) – У Варшаве памёр Віктар Ярмалковіч, беларускі юрыст, гісторык, краязнавец, дзеяч БХД. Працаваў у Шчучыне.

5 гадоў таму (2017) – У Гародні адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай шыльды ў гонар Тадэвуша Касьцюшкі. Памятная табліца ўсталявана ў гарадзенскім Фарным касцёле.

 17 сьнежня

105 гадоў таму (1917) – У в. Запольле (Наваградзкі пав). нарадзілася Вера Шостак, беларуская настаўніца, актывістка нацыянальнага руху.

100 гадоў таму (1922) – У в. Пілкі (Мастоўскі р-н), нарадзіўся Георгі Тарасевіч, беларускі архітэктар, грамадзкі актывіст.

19 сьнежня

80 гадоў таму (1942) – У Слоніме гестапаўцамі расстраляныя каталіцкія манашкі Багуміла Найшэўская, Марта Валоўская і ксёндз Адам Старк.

20 сьнежня

85 гадоў таму (1937) – У Менску НКВД расстраляны Васіль Друшчыц, беларускі гісторык, педагог. Вучыўся ў Жыровічах.

35 гадоў таму (1987) – У Гародні прайшла канферэнцыя “Гарадзенскай фарнай аптэцы 300 гадоў”.

25 гадоў таму (1997) – Выйшаў першы нумар бюлетэню “Мастоўскі веснік”. Усяго выйшла больш 100 нумароў.

22 сьнежня

90 гадоў таму (1932) – У Заходняй Беларусі пачало дзеіць Таварыства Беларускай Асьветы (ТБА). Дзеіла да жніўня 1937 году.

85 гадоў таму (1937) – У турме НКВД г. Алматы (Казахстан) расстраляны Янка Вярсоцкі, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч. Нараджэнец мяст. Гальшаны (Ашмянскі р-н).

24 сьнежня

80 гадоў таму (1942) – Ва ўрочышчы Благаўшчына каля вёскі Вялікі Трасьцянец пад Менскам нацыстамі расстраляны Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, ідэоляг беларускага нацыянальнага руху. Нараджэнец в. Шурычы (Сьвіслацкі р-н).

25 сьнежня

Раство паводле грыгарыянскага календара.

26 сьнежня

90 гадоў таму (1932) – У в. Парэчча (Слонімскі р-н) нарадзіўся Аляксандар Талерчык, беларускі краязнавец, актывіст грамадзкага руху.

27 сьнежня

245 гадоў таму (1777, паводле інш. зьвестак у 1775 г.) – У в. Скоўдзічы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Ян Канопка, ваенны дзеяч ВКЛ, генерал, удзельнік паўстаньня 1794 году.

130 гадоў таму (1892) – У в. Сьвілы (Вараноўскі р-н) нарадзіўся Міхал Борык, беларускі каталіцкі сьвятар. З 1933 г. служыў у Смургонях, у 1933-38 гг. – у Нястанішках (Смургонскі р-н).

120 гадоў таму (1902) – У в. Збляны (Зэльвенскі р-н) нарадзіўся Антон Жэбрак, беларускі генетык, селекцыянер, грамадзкі дзеяч.

28 сьнежня

140 гадоў таму (1882) – У маёнтку Лябёдка (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Тадэвуш Іваноўскі (Тадас Іванаускас), беларуска-летувіскі заоляг, педагог.

90 гадоў таму (1932) – Памёр Зыгмунт Штафінскі, каталіцкі сьвятар, удзельнік беларускага хрысціянскага руху 20 ст. З 1922 г. служыў у Ашмянскім дэканаце, у 1930-31 – вікарыем у Дзятлаве.

29 сьнежня

35 гадоў таму (1987) – У Варшаве памерла Яніна Жэймо, акторка тэатру і кіно. Нараджэнка Ваўкавыску. Пахавана на Вастракоўскіх могілках у Маскве.

30 сьнежня

110 гадоў таму (1912) – У Адэсе нарадзіўся Антон Карніцкі, беларускі мастак. Жыў і працаваў у Слоніме.

31 сьнежня

220 гадоў таму (1802) – У мяст. Падароск (Ваўкавыскі р-н) нарадзіўся Максіміліян Рыла, філосаф, археолаг, каталіцкі місіянер на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы.