
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 58 чалавек. Цяпер у ім 2117 чалавек
2 снежня МУС чарговы раз абнавіла «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
У спіс дадаліся прозвішчы яшчэ двух чалавек з Гарадзеншчыны:
Красько Сяргей Анатолевіч (18.06.1969) з Каробчыцаў, што пад Гародняй – паводле прысуду суду Кастрычніцкага раёну Гародні па ч.1 артыкулу 339, ч.1 артыкулу 368 КК РБ. Дзе адбывае зняволенне, пакуль невядома.
Тодрас Натальля Рыгораўна (https://dissidentby.com/prisoners/natalya-grigorevna-todros) (18.10.1985). Жыхарка Гародні – паводле прысуду суду Кастрычніцкага раёну Гародні па артыкуле 369 КК РБ. Прысуджана да 2 з паловай гадоў “хатняй хіміі” за “знявагу супрацоўнікаў міліцыі ў інтэрнэце”.